Каля 30% выведзенай з абарачэння зброі ў ходзе акцыі "Арсенал" у Віцебскай вобласці здадзена добраахвотна
У Віцебскай вобласці падчас аператыўна-прафілактычных спецыяльных комплексных мерапрыемстваў "Арсенал" выведзена з абарачэння каля 120 адзінак зброі, з якіх добраахвотна здадзена каля 30%. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы інспектар групы дазвольнай работы ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама Сяргей Галыня.
Акцыя "Арсенал" праводзілася па ўсёй краіне, у тым ліку на тэрыторыі Віцебскай вобласці, 23-27 сакавіка. Па яе выніках у паўночным рэгіёне з абарачэння выведзена 116 адзінак незарэгістраванай зброі, каля 5 тыс. боепрыпасаў, каля 50 выбуховых прылад. Праверана па месцы жыхарства каля 4,5 тыс. уладальнікаў гладкаствольнай зброі. За выяўленыя парушэнні правілаў захоўвання прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 80 чалавек, узбуджана 9 крымінальных спраў за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі.
"У асноўным канфіскавана гладкаствольная незарэгістраваная зброя, а таксама зброя часоў Вялікай Айчыннай вайны, як правіла, вінтоўкі Масіна альбо наогул неустаноўленыя мадэлі. Восенню мінулага года, таксама падчас мерапрыемстваў "Арсенал" быў канфіскаваны кулямёт. У гэты раз нейкіх рэдкіх экспанатаў не было", - адзначыў Сяргей Галыня.
Кацярына Князева