Каля 40 прадстаўнікоў латвійскага дыпкорпуса наведаюць Браслаў

Около 40 представителей латвийского дипкорпуса посетят Браслав

Каля 40 кіраўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Латвіі, 25 верасня наведаюць Браслаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Як адзначыў прэс-сакратар, візіт праводзіцца з мэтай прасоўвання пазітыўнага іміджу Беларусі за мяжой, папулярызацыі нацыянальнай культуры і традыцый, а таксама прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу Віцебскай вобласці.

Падчас паездкі плануецца правядзенне сустрэчы дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэйса Пілдзегавіча з намеснікам кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Аленай Купчыной.

Таццяна Паляжай, БЕЛТА.