Каля 400 артыстаў выступяць на дабрачынным канцэрце ў Віцебску

Около 400 артистов выступят на благотворительном концерте в Витебске
Грамадскасць Віцебска аб'ядналася, каб напоўніць энергіяй святое слова "Жыві!" для цяжка хворай пяцігадовай Насці Піцерскай, якая мае патрэбу ў дапамозе, і для выхаванцаў Віцебскага дзяржаўнага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Грамадскасць Віцебска аб'ядналася, каб напоўніць энергіяй святое слова "Жыві!" для цяжка хворай пяцігадовай Насці Піцерскай, якая мае патрэбу ў дапамозе, і для выхаванцаў Віцебскага дзяржаўнага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

На іх рахунак будуць накіраваны сабраныя сродкі падчас двухгадзіннага дабрачыннага канцэрта "Падары сваю любоў…". Ён адбудзецца ў канцэртнай зале "Віцебск" 15 сакавіка (пачатак у 18.00) у рамках дабрачыннай акцыі "Асаблівы дзень", якая праходзіць пад патранатам аспіранта Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, вядомага саліста Глеба Лапіцкага і пярвічнай арганізацыі БРСМ гэтай установы адукацыі.

На сцэну выйдуць танцавальныя, песенныя і тэатральныя калектывы горада - "Ягоза", "Мазаіка", "Зорка" Цэнтра культуры "Віцебск", студыя ранняга развіцця "Гулівер і ліліпуты", тэатр эстрады "Школа зорак", ансамбль "Ветразь" гімназіі №3 імя А.С.Пушкіна, "Ладушкі" КСЦ чыгуначнікаў, калектывы Дома культуры ветэрынарнай акадэміі, абласнога палаца дзяцей і моладзі і Палаца творчасці дзяцей і моладзі Віцебска. Усяго выступіць каля 400 артыстаў.

Продаж білетаў ужо пачаўся.

У канцэртнай зале "Віцебск" на час правядзення акцыі будуць устаноўлены скарбонкі для збору сродкаў на карысць Насці Піцерскай і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

У правядзенні дабрачыннай акцыі ўдзельнічаюць абласныя арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", ГА "Беларускі Чырвоны Крыж", ГА "Беларускі фонд міру".

Наталля Крупіца, "Віцьбічы"