Каля 490 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці збіраюцца прыняць удзел у рэспубліканскім суботніку
15 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Каля 490 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці збіраюцца прыняць удзел у рэспубліканскім суботніку 16 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
У Віцебску ў лік асноўных аб'ектаў суботніка ўвайшлі парк Пераможцаў, рэканструкцыя канцэртнай залы "Віцебск", дзе, як і ў Летнім амфітэатры, праходзяць мерапрыемствы фестывалю мастацтваў "Славянскі базар", будаўніцтва жылых дамоў і дзіцячага садка ў новым мікрараёне Білева. Недалёка ад гэтага мікрараёна ўзводзіцца віцебскі заасад, тут удзельнікі суботніка зоймуцца падрыхтоўкай пляцоўкі пад будаўніцтва. Гараджане акажуць дапамогу Воранаўскаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў у навядзенні парадку на прылеглай тэрыторыі.
Навучэнцы навучальных устаноў Оршы будуць заняты на ўборцы Парка Герояў, воінскіх пахаванняў, акажуць дапамогу адзінокім і састарэлым на доме. Работнікі Глыбоцкага лясгаса збіраюцца ў дзень суботніка высадзіць елкі і сосны на плошчы 14 га. Працоўныя калектывы прамысловых прадпрыемстваў рэгіёну будуць працаваць на сваіх працоўных месцах.-0-