Каля 50 прадпрыемстваў Беларусі і Расіі возьмуць удзел у выставе "Славянскі калейдаскоп" у Віцебску
14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Каля 50 прадпрыемстваў Беларусі і Расіі прымуць удзел у X Міжнароднай універсальнай выстаўцы-кірмашы "Славянскі калейдаскоп", якая пройдзе ў Віцебску 14-16 ліпеня. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара Віцебскага аддзялення БелГПП Валерый Валюшкін.
У 2009 годзе Віцебскае аддзяленне значна актывізавала работу па ўмацаванні ўзаемадзеяння з прыгранічнымі рэгіёнамі Расіі, таму актыўны ўдзел у выстаўцы прымуць прадпрыемствы Смаленскай і Пскоўскай абласцей. Універсальнасць тэматыкі выстаўкі дае магчымасць экспанентным пазнаёміць патэнцыйных пакупнікоў і партнёраў з шырокім спектрам тавараў і паслуг. Сёлета арганізатары мяркуюць зрабіць акцэнт на прадукцыі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, прапрацоўваецца пытанне аб арганізацыі паказаў новых мадэлей адзення.
У дзелавой праграме "Славянскага калейдаскопа" запланавана правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы, бізнес-сустрэч. Галоўнай тэмай дзелавых зносін стане абмеркаванне перспектыў кааперацыі і магчымасцей рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў. Пры гэтым акцэнт будзе зроблены на прыцягненні ўвагі расійскіх удзельнікаў да дзелавога патэнцыялу малых гарадоў Беларусі.
Асноўнай мэтай выставачнага праекта з'яўляецца развіццё эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў з партнёрамі з блізкага і далёкага замежжа. За гады правядзення выстаўкі яе ўдзельнікамі былі больш за 600 прадстаўнікоў бізнесу Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Малдовы, а таксама многіх рэгіёнаў Расіі ад Урала да Калінінграда.
Арганізатарам міжнароднай выстаўкі-кірмаша "Славянскі калейдаскоп" выступае Віцебскае аддзяленне БелГПП пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама.-0-