Каля 50 спартсменаў прымуць удзел у чэмпіянаце па рукапашным баі дэпартамента аховы МУС Беларусі

2 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Каля 50 спартсменаў прымуць удзел у асабіста-камандным чэмпіянаце па рукапашным баі дэпартамента аховы МУС Беларусі, які стартуе ў Віцебску 3 лютага. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва абласным упраўленні дэпартамента. У горадзе над Дзвіной збяруцца каманды ўсіх абласных упраўленняў дэпартамента і Мінскага гарадскога ўпраўлення. Спартсмены будуць разыгрываць 7 камплектаў узнагарод у сямі вагавых катэгорыях (ад 65 кг да звыш 90 кг), а таксама вызначаць лепшы калектыў у агульнакамандным заліку. Па рэгламенце спаборніцтваў байцам трэба будзе прайсці выпрабаванні ў тры туры. Першы этап будзе прысвечаны ацэнцы навыкаў валодання прыёмамі самаабароны без зброі. Па колькасці набраных ачкоў стануць вядомыя ўдзельнікі асноўнага, самага відовішчнага этапу. У кантактных паядынках спартсмены выявяць наймацнейшых, якія і складуць фінальныя пары. Ужо ў вочным супрацьстаянні фіналісты вызначаць чэмпіёна дэпартамента. Фінал пройдзе 5 лютага. Пераможца і прызёры ў камандным заліку будуць вызначаны па якасці месцаў, заваяваных членамі каманды па выніках асабістага першынства. Лепшыя каманды і спартсмены атрымаюць кубкі, медалі і каштоўныя прызы. Па выніках чэмпіянату плануецца сфарміраваць зборную дэпартамента для ўдзелу ў чэмпіянаце МУС па рукапашным баі.-0-