Каля 50 тон малака ў суткі перапрацоўвае прадпрыемства «Верхні луг»
Лаўрэатам абласной прэміі за дасягненні ў галіне якасці стала СУП «Верхні луг» — структурнае падраздзяленне Верхнядзвінскага масласырзавода.
Стабільная праца і дынамічнае развіццё дазволілі прадпрыемству нарасціць аб'ёмы перапрацоўкі малака, а высокая якасць прадукцыі зрабіла яе запатрабаванай як на ўнутраным рынку, так і за мяжой.
На сённяшні дзень прадпрыемства ў сярэднім перапрацоўвае каля 50 т малака ў суткі і павялічыла выхад гатовай прадукцыі амаль у два разы, у сярэднім да 5 тон.
Каб быць у трэндзе, прадпрыемства аператыўна рэагуе на спажывецкі попыт, распрацоўваючы новыя віды прадукцыі. Так, зараз тут рыхтуецца да выпуску новы від сыру – «турэцкі белы».