Каля 500 юнакоў і дзяўчат прадстаўляюць сёння моладзевыя культуры на "Славянскім базары".
14 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дзень моладзі праводзіцца сёння на XXI "Славянскім базары". Каб прадставіць максімальна поўна свае ініцыятывы і субкультуры ў фестывальным Віцебску сабраліся каля 500 юнакоў і дзяўчат. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі першы сакратар ЦК БРСМ Ігар Бузоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Толькі непасрэдных удзельнікаў маладзёжных мерапрыемстваў каля 500 рабят, якія прыехалі не толькі з абласных цэнтраў, Мінска, але і невялікіх населеных пунктаў, - сказаў Ігар Бузоўскі. - Таксама многія маладыя людзі прыбылі ў Віцебск у якасці заўзятараў, гледачоў".
Галоўныя мерапрыемствы Дня моладзі праходзяць сёння на працягу дня на плошчы Перамогі. Так, тут можна атрымаць майстар-клас ад мастакоў графiцi і бодзі-арта, выканаўцаў бiтбокса, танцораў брэйк-данса, локiнга, tecktonik, хауса, джаз-франка і іншых маладзёжных напрамкаў. Галавакружныя трукі і віртуозную тэхніку выканання дэманструюць аматараў экстрэмальных відаў спорту: велатрыалісты і ролеры, скейтбардысты і трэйсеры. Кожны жадаючы зможа наведаць выставу матацыклаў, арганізаваную грамадскім аб'яднаннем "Матаклуб "Псы дарог" (Віцебск), а самыя адважныя – нават "асядлаць жалезных коней" і пракаціцца па фестывальным горадзе.
Доўгачаканай падзеяй Дня моладзі, які, несумненна, адкрые новыя імёны ў свеце танца, стане II Міжнародны маладзёжны фестываль "Агонь танца-2012", а кульмінацыяй маладзёжнага свята будзе гала-канцэрт з удзелам пераможцаў танцавальнага марафону, непасрэдных і абаяльных удзельнікаў дзіцячай студыі "Кляксы", гурта "Бай-Сіці" і іншых творчых калектываў і зорных удзельнікаў. Завершыць Дзень моладзі "вечарынка ў стылі рок" ад DJ Mikis’а - дыджэя радыёстанцыі "Пілот-FM".
Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА Ігар Бузоўскі, аб цікавасці да мерапрыемстваў Дня моладзі сведчыць поспех, з якім напярэдадні вечарам на гэтай жа культурнай пляцоўцы прайшла вялікая дыскатэка з удзелам маладзёжных зорак DJ Alex Gaudino (Італія), DJ M.E.G, DJ Nejtrino (Расія).
"У гэтым годзе Дзень моладзі адрозніваецца новымі ідэямі і намінацыямі ў конкурсных мерапрыемствах. Мы пастараліся зрабіць гэты дзень як мага цікавейшым і ярчэйшым. Наколькі гэта ўдалося, змогуць ацаніць усе, хто сёння наведвае плошчу Перамогі", - сказаў першы сакратар ЦК БРСМ. -0-