Каля 500 маладых спецыялістаў папоўняць шэрагі педагогаў Віцебскай вобласці
Каля 500 маладых спецыялістаў пачнуць працаваць ва ўстановах адукацыі Віцебскай вобласці ў новым навучальным годзе, паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Віцебскага аблвыканкама.
"Вобласць цалкам забяспечана педагагічнымі кадрамі. У 2016/2017 навучальным годзе ва ўстановы адукацыі рэгіёну прыбудуць 480 маладых спецыялістаў", - канстатавалі ва ўпраўленні. Адказваючы на пытанне, ці застаюцца маладыя педагогі на месцах размеркавання, ва ўпраўленні адзначылі, што цяпер замацавальнасць маладых спецыялістаў складае практычна 70% (у 2011 годзе было 65%).
"Гэтаму шмат у чым спрыяла дапамога мясцовых улад у вырашэнні жыллёвага пытання. Так, за апошнія пяць гадоў пры садзейнічанні раённых і сельскіх выканкамаў маладым спецыялістам-педагогам выдзелена 92 дома, 178 кватэр, прадастаўлена каля 400 месцаў у інтэрнатах", - адзначылі ва ўпраўленні. Што тычыцца вучняў, то 1 верасня ў школы рэгіёну прыйдуць больш за 12 тыс. першакласнікаў. На першым уроку ў Дзень ведаў па тэме "Нам мір завешчана берагчы!" усе яны атрымаюць падарунак ад Прэзідэнта - вучэбны дапаможнік "Беларусь - наша Радзіма". Усяго ў рэгіёне 1 верасня за парты сядуць каля 111 тыс. школьнікаў, для якіх расчыняць дзверы 423 установы агульнай сярэдняй адукацыі. У тым ліку 29 - пачатковых школ, 75 - базавых, 291 - сярэдняя школа, 25 - гімназій, 1 - ліцэй, 2 - кадэцкія вучэльні. Да месцаў навучання і выхавання будзе арганізавана падвоз амаль 10 тыс. навучэнцаў і выхаванцаў, з якіх 82% будуць дастаўляцца школьнымі аўтобусамі (іх у рэгіёне 227), каля 16% - рэйсавымі аўтобусамі, астатнія транспартам сельскагаспадарчых арганізацый, аўтамабільных прадпрыемстваў і асабістым транспартам.
Алена Ціханава - БЕЛТА.