Каля 500 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскім суботніку

Около 500 тыс. жителей Витебской области примут участие в республиканском субботнике

Каля 500 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці прымуць удзел 20 красавіка ў рэспубліканскім суботніку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.

Шырокі комплекс работ у гэты дзень трэба будзе выканаць па добраўпарадкаванні населеных пунктаў рэгіёна, паркаў і сквераў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой славы. Большасць будзе працаваць на сваіх працоўных месцах.

Усяго на суботніку Віцебская вобласць плануе зарабіць каля Br6 млрд., выпусціць прамысловай прадукцыі на суму каля Br13 млрд., у тым ліку выканаць падрадных работ на Br2,5 млрд.

Палова паступіўшых грашовых сродкаў будзе пералічана Міністэрству фінансаў і накіравана на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй іх медтэхнікай і іншым абсталяваннем, неабходным для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў. Астатнія сродкі застануцца ў распараджэнні аблвыканкама для фінансавання мерапрыемстваў па развіцці і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых аздараўленчых лагераў, а таксама мерапрыемстваў па правядзенні Года беражлівасці.