Каля 600 чалавек і 350 адзінак тэхнікі працуюць над расчысткай рэспубліканскіх трас у Віцебскай вобласці

1 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Каля 600 чалавек і 350 адзінак тэхнікі працуюць на расчыстцы рэспубліканскіх аўтадарог у Віцебскай вобласці, паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог "Віцебскаўтадар" Леанід Смуклаўскі. У сувязі са снегападамі арганізаваны кругласутачны рэжым работы. Па словах Леаніда Смуклаўскага, на раніцу 1 лютага стан усіх 2,8 тыс.км дарог, якія знаходзяцца ў веданні "Віцебскаўтадара", ацэньваўся як здавальняючы, рух транспарту забяспечаны. Цяпер вядзецца расчыстка прыпыначных пунктаў і з'ездаў, падсыпка супрацьгалалёднай сумесі. Па даных упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама, ніякіх надзвычайных здарэнняў, выкліканых снегападамі, дзяжурнымі службамі не зафіксавана. Работа камунальных службаў вядзецца ў нармальным рэжыме. Віцебскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя паведаміў, што за трое сутак з 29 студзеня па 31 студзеня ў заходніх раёнах выпала амаль дэкадная норма ападкаў. Вышыня снежнага покрыва за гэтыя дні ўзрасла ад 4 см ва ўсходніх раёнах да 11 см у заходняй частцы вобласці.-0-