Каля 600 маладых людзей Віцебшчыны атрымаюць пашпарты ў рамках рэспубліканскай акцыі БРСМ «Мы – грамадзяне Беларусі», прымеркаванай да Дня Канстытуцыі

Около 600 молодых людей Витебщины получат паспорта в рамках республиканской акции БРСМ «Мы – граждане Беларуси», приуроченной ко Дню Конституции

Так, ва ўстановах адукацыі Полацка пройдуць «круглыя сталы» і ток-шоу з удзелам падлеткаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў, ганаровых грамадзян горада, у Докшыцах – святочная праграма ў канцэртнай зале «Іскра», а ў Віцебску – сустрэча пакаленняў у музеі працы і камсамольскай славы ААТ «КІМ».

Галоўная падзея акцыі адбудзецца ў Віцебскай абласной філармоніі. Тут 15 сакавіка ўладальнікамі самага важнага дакумента стануць 20 адораных і паспяховых юных грамадзян, якія праявілі сябе ў навуцы, культуры, спорце, грамадскай дзейнасці. Павіншуюць іх са значнай падзеяй прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў.

Штогод Усебеларуская акцыя праводзіцца з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі, фарміравання нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці.

Падрыхтавала Вольга МАСЛОЎСКАЯ. «Віцебскі рабочы»