Каля 6,5 млн рублёў абласнога бюджэту будзе накіравана на фінансаванне інавацыйных праектаў
Па словах начальніка галоўнага фінансавага упраўлення аблвыканкама Барыса Кічаноўскага, патрэба ў карэкціроўцы бюджэту ўзнікла для аператыўнага вырашэння актуальных задач жыццядзейнасці рэгіёна. Так, частка ўдакладненняў прадыктавана неабходнасцю забеспячэння даўгавой устойлівасці мясцовай казны. Гэта звязана з мерамі, што рэалізуюцца, па падтрымцы сельгасвытворцаў. Акрамя таго, на будаўніцтва і рэканструкцыю інжынерна-транспартнай інфраструктуры, добраўпарадкаванне гарадскога пасёлка Капысь на Аршаншчыне перадаецца з рэспубліканскага бюджэту амаль 10 млн рублёў, за кошт чаго скарэкціраваны даходы абласнога бюджэту.
З інавацыйнага фонду аблвыканкама ў бягучым годзе будуць прафінансаваны праекты ТАА «Белама плюс» (Аршанскі раён) у галіне сельгасвытворчасці, ААТ «Віцебскія дываны», а таксама СААТ «Наваполацкі завод металаканструкцый». Каля 2 млн рублёў плануецца выдзеліць цэнтру трансферу медыцынскіх і фармацэўтычных тэхналогій Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, які з'яўляецца адзіным падобным суб'ектам інавацыйнай інфраструктуры ў Беларусі, створаным пры ВНУ. На фінансаванне навукова-даследчых работ у галіне сельскай гаспадаркі будзе накіравана каля 300 тыс. руб.
Ацэньваючы выкананне бюджэту вобласці ў 2017 годзе, Барыс Кічаноўскі адзначыў, што пакуль не атрымоўваецца забяспечыць запланаваных тэмпаў росту паступленняў па падаходным і экалагічным падатках, а таксама ПДВ. Меры па павелічэнні і мабілізацыі даходаў дазволілі за 4 месяцы прыцягнуць у мясцовы бюджэт каля 400 млн рублёў. Выконваюцца базавыя бюджэтныя абавязацельствы. За гэты перыяд расходы склалі каля 540 млн руб., а гэта амаль 30% да ўдакладненага гадавога плану. Асноўная
частка сродкаў (70%) накіравана на фінансаванне сацыяльна-культурнай сферы. Разам з тым з пачатку года крэдыторская запазычанасць бюджэтных арганізацый вырасла на 5,3 млн да 18,7 млн руб. Аб'ём рэгіянальнага доўгу скараціўся і знаходзіцца на бяспечным узроўні.
Сяргей Антонаў, «Віцебскія весці».