Каля 70 адзінак дарожнай тэхнікі для ЖКГ набыта ў Віцебскай вобласці за студзень-лістапад

1 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 70 адзінак дарожнай тэхнікі набыта за студзень-лістапад для камунальных службаў Віцебскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела інвестыцый і камунальнай гаспадаркі ўпраўлення ЖКГ Віцебскай вобласці Святлана Лятяга. Да канца года ў рэгіён паступіць яшчэ 11 адзінак рознай тэхнікі. Агульны кошт набытых машын складзе Br7,5 млрд. У цэлым камунальнікі Віцебскай вобласці да зімовага сезона цалкам гатовыя. Так, машынны парк уключае 54 пескаразмяшальнікі і салеразмяшчальнікі, 174 снегаачышчальныя машыны, 77 пагрузчыкаў, 146 трактароў і самазвалаў для вывазу снегу. Загатаваны запас песка-солевай сумесі ў аб'ёме больш за 32 тыс.т, або 66% да плана. Па меры выкарыстання ён будзе папаўняцца. Пакуль зіма, якая наступіла, не даставіла асаблівых клопатаў работнікам камунальных службаў. Праца вядзецца ў штатным парадку, дадала Святлана Лятяга.-0-