Каля 70% кацельных Віцебскай вобласці атрымалі пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона

24 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона атрымалі 69,3% цеплакрыніц, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама. Гатовыя да папярэдняга міжсезоннага перыяду 298 з 430 кацельняў. Работа па атрыманні пашпартоў гатоўнасці вядзецца без зрываў у планавым рэжыме, завяршыць яе плануецца ва ўстаноўленыя тэрміны, падкрэслілі спецыялісты. Усяго на падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона ў вобласці накіравана Br53 млрд. Сродкі на тэхнічнае перааснашчэнне кацельняў склалі Br15 млрд. На цепларэнавацыю жылога фонду накіравана Br10 млрд. На замену 100 км цеплавых сетак выдзелена Br28 млрд. Гэта заданне выканана на 85,1%. Па дадзеных на 22 верасня, нарыхтавана 3,5 тыс.т мазуту (115% да плана), 233,8 тыс. шчыльных куб.м. дроў (83,5% да задання), 26,1 тыс.куб.м шчэпак (130,6% адпаведна), 3,5 тыс.т торфу (69,6%). Заключаны дагаворы на пастаўку астатняй часткі торфу.-0-