Каля 75% беларускіх урачоў маюць катэгорыі
19 чэрвеня, Мінск /Вольга Шэлеговіч - БЕЛТА/. Каля 75% беларускіх урачоў маюць катэгорыі. Аб гэтым сёння ў Мінску паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко, які прымае ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню медыцынскіх работнікаў і 90-годдзю аховы здароўя Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў міністр, у беларускай ахове здароўя працуюць 9 акадэмікаў навук, 12 членаў-карэспандэнтаў акадэмій, 388 - дактароў навук. "Усё гэта сведчыць аб добрым кадравым патэнцыяле рэспублікі. Менавіта медыцынскія работнікі забяспечваюць канстытуцыйнае права грамадзян на ахову іх здароўя", - сказаў Васіль Жарко. Ён заявіў, што здароўе нацыі з'яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю дзяржавы. Міністр аховы здароўя павіншаваў медыцынскіх работнікаў з іх прафесійным святам. Ён аддаў даніну павагі тым медыкам, якія праявілі мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, ратуючы жыцці людзей.
На ўрачыстым мерапрыемстве таксама былі агучаны віншаванні з Днём медыцынскіх работнікаў Прэзідэнта Беларусі, прэм'ер-міністра, старшыні Федэрацыі прафсаюзаў і інш.
Сёння адбылося ўшанаванне лепшых урачоў рэспублікі 2008 года. Ужо вядомы вынікі конкурсу "Лепшы ўрач Рэспублікі Беларусь за 2008 год". У намінацыі ўрач-педыятр перамагла Алена Булдык, загадчыца інфекцыйным аддзяленнем № 10 Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска. Лепшым урачом-тэрапеўтам па выніках 2008 года стаў загадчык кардыялагічным аддзяленнем Гомельскай цэнтральнай гарадской клінічнай бальніцы Андрэй Місцюкевіч. Лепшым урачом-хірургам - загадчык артапедатраўматалагічным аддзяленнем № 1 Мінскай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласной клінічнай бальніцы Аляксей Маслаў. Перамогі ў намінацыі "Лепшы ўрач-акушэр-гінеколаг" удастоілася Вольга Платонава, загадчыца аддзяленнем паталогіі цяжарнасці Віцебскай гарадской клінічнай БСМП. А лепшым урачом агульнай практыкі стаў Аляксандр Куцый, загадчык Белавушскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы. -0-