Каля 8 тыс. сем'яў Віцебскай вобласці атрымаюць матдапамогу да навучальнага года
У Віцебскай вобласці аднаразовую матэрыяльную дапамогу ў памеры да 30% бюджэту пражытачнага мінімуму да новага навучальнага года атрымаюць каля 8 тыс. сем'яў, паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Ніна Калымага.
Дзяржаўная падтрымка таксама будзе аказана малазабяспечаным сем'ям, сем'ям з дзецьмі-інвалідамі або бацькамі-інвалідамі шляхам прыцягнення дадатковых грашовых рэсурсаў: сродкаў прадпрыемстваў, спонсарскай дапамогі, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, матэрыяльнай дапамогі са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, сродкаў дабрачынных фондаў і грамадскіх арганізацый.
"Да гэтага часу матэрыяльную дапамогу ўжо атрымалі 5,1 тыс. сем'яў, у якіх выхоўваецца 9,9 тыс. дзяцей, у тым ліку 3,1 тыс. - шматдзетных (7,3 тыс. дзяцей)", - адзначыла Ніна Калымага.
Усе выплаты будуць праведзены да 1 верасня. Аказанне падтрымкі ажыццяўляецца па Дзяржаўнай праграме "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады (падпраграма "Сям'я і дзяцінства").