Каля 900 механізатараў з гарадоў і райцэнтраў дапамогуць віцебскім аграрыям на пасяўной
Для правядзення пасяўной кампаніі ў аптымальныя тэрміны ў рэгіёне маюць намер максімальна задзейнічаць энергонасычаныя трактары. Гэтая тэхніка (амаль 1180 адзінак) будзе працаваць практычна кругласутачна. За кожнай машынай плануецца замацаваць па 2-3 кваліфікаваных спецыяліста. Усяго будзе задзейнічана 6,5 тыс. механізатараў, з якіх каля 900 чалавек - прыцягнутыя работнікі. Іх на час пасяўной камандзіруюць на вёску прадпрыемствы гарадоў і райцэнтраў вобласці. Акрамя трактарыстаў-машыністаў, на час вясновых работ у сельскагаспадарчыя арганізацыі для аказання дапамогі аграрыям будуць накіроўвацца кіроўцы, зваршчыкі, такар і іншыя запатрабаваныя спецыялісты. Перад пачаткам пасяўной кампаніі ў рэгіёне правядуць навучальныя семінары для аграномаў, інжынерных службаў і спецыялістаў па ахове працы.
БЕЛТА.