Каля Br10 млн. зарабілі члены БРСМ Віцебскай вобласці ў рэспубліканскай працоўнай акцыі

4 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля Br10 млн. зарабілі члены БРСМ Віцебскай вобласці падчас рэспубліканскай працоўнай акцыі "Маладосць. Традыцыі. Будучыня", прысвечанай 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце арганізацыі. У працоўнай акцыі з 10 красавіка па 1 мая прынялі ўдзел больш за 10 тыс. маладых людзей. На працягу гэтых дзён школьнікі, студэнты і працоўная моладзь рэгіёна былі задзейнічаны на сельскагаспадарчых работах, пасадцы лясных насаджэнняў, добраўпарадкаванні лесапаркавых зон, воінскіх пахаванняў, месцаў баявой славы і іншых аб'ектах. Заробленыя моладдзю грошы таксама пойдуць на гэтыя мэты. Акрамя таго, частка сродкаў плануецца накіраваць на аказанне дапамогі па дробным рамонце жылля ветэранаў і ўдзельнікаў вайны. Нягледзячы на тое, што афіцыйна акцыя завяршылася, члены БРСМ Віцебскай вобласці на працягу ўсяго мая будуць заняты ў добраўпарадкаванні і аднаўленні мемарыяльных комплексаў, увекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, дадалі ў абласным камітэце БРСМ.-0-