Каля Br18 млрд. будзе накіравана ў 2009 годзе на рэалізацыю праграмы "Чыстая вада" у Віцебскай вобласці
3 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Каля Br18 млрд. плануецца накіраваць у бягучым годзе на рэалізацыю дзяржаўнай праграмы "Чыстая вада" ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама.
У бягучым годзе ў строй будуць уведзены восем аб'ектаў: станцыі абезжалезвання, сеткі водазабеспячэння, ачышчальныя збудаванні ў аграгарадках і райцэнтрах Асвеі, Вялішкавічы, Лепелі, Сянно. Прадоўжыцца будаўніцтва буйных аб'ектаў у гарадах рэгіёна. Сярод іх - першая чарга ачышчальных збудаванняў у Полацку на 30 тыс.куб.м у суткі, станцыя абезжалезвання на 20 тыс.куб.м вады ў суткі ў Віцебску. За студзень-чэрвень ужо асвоена Br7,4 млрд.
Разам з інвестыцыйнымі праектамі дзяржпраграмы ў вобласці працягваецца рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё сістэмы кантролю і лакальнага маніторынгу ў водазабеспячэнні і водаадвядзенні. Вытворчыя лабараторыі кантролю якасці сцёкавых вод цэнтралізаваных сістэм водаадвядзення, як і было запланавана праграмай, працуюць у Браславе, Паставах, Лепелі. Разам з тым для забеспячэння нарматыўных патрабаванняў і паляпшэння якасці абслугоўвання насельніцтва Віцебскі аблвыканкам даручыў райвыканкамам стварыць аб'ектавыя лабараторыі кантролю якасці пітной вады і сцёкавых вод на кожным прадпрыемстве ЖКГ. Акрэдытаваныя лабараторыі ўжо працуюць на ўнітарных прадпрыемствах ЖКГ "Талачын-камунальнік" і "Лепель".
Дзяржаўнай праграмай па водазабеспячэнні і водаадвядзенні "Чыстая вада" на 2006-2010 гады ў вобласці прадугледжана будаўніцтва і рэканструкцыя 64 аб'ектаў, палова з якіх - у аграгарадках. За 2006-2008 гады ўведзена ў эксплуатацыю 39 аб'ектаў.-0-