Каля Br2 млрд. накіравана на рэканструкцыю басейна ДЮСШ №4 у Віцебску

Около Br2 млрд. направлено на реконструкцию бассейна ДЮСШ №4 в Витебске

Каля Br2 млрд. накіравана ў 2013 годзе на рэканструкцыю басейна ДЮСШ №4 у Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове.

У выніку рэканструкцыі, якая доўжылася амаль пяць месяцаў (з ліпеня па лістапад), быў абноўлены дах, заменены аконныя блокі ў памяшканні малога басейна і залы аэробных практыкаванняў. Поўны комплекс работ выкананы ў вялікім басейне: адрамантаваны душэвыя, памяшканні і чашы басейна памерам 25 м на 12 м.

ДЮСШ №4 уведзена ў строй у 1985 годзе. Капітальны рамонт будынка раней не праводзіўся. Паэтапнае абнаўленне ўстановы пачалося з 2011 года, былі заменены батарэі і вокны ў вялікай зале басейна. Асноўны аб'ём работ прыйшоўся на бягучы год і фінансаваўся са сродкаў абласнога бюджэту. Для правядзення апошняга этапу рэканструкцыі, завяршыць цалкам якую ДЮСШ плануе ў 2014 годзе, неабходна яшчэ каля Br1,5 млрд. на рамонт малога басейна і хола.

Сёння адбудзецца цырымонія адкрыцця вялікага басейна з удзелам прадстаўнікоў абласных і гарадскіх улад, моладзі і грамадскасці. Для жыхароў Віцебска гэта важная падзея. Штомесяц басейн наведваюць больш за 1,5 тыс. чалавек. Тут займаюцца плаваннем не толькі гараджане, але і прафесійныя спартсмены. У якасці заахвочвання абанементы на наведванне басейна атрымліваюць лепшыя навучэнцы СШ №7.

Вольга Багачова