Каля Br4 трлн. будзе накіравана ў Беларусі ў 2010 годзе на энергазберагальныя мерапрыемствы

10 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля Br4 трлн. будзе накіравана ў Беларусі ў 2010 годзе на энергазберагальныя мерапрыемствы. Аб гэтым паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Леанід Шэнец падчас правядзення VII Міжнароднай выстаўкі-канферэнцыі "Энергарэсурсазберагальныя тэхналогіі, абсталяванне і матэрыялы", якая адкрылася сёння ў Віцебску. Інвестыцыі, прыцягнутыя з розных крыніц фінансавання, будуць накіраваны на рэалізацыю інавацыйных праектаў, звязаных з уводам новых магутнасцей, укараненнем тэхнічных працэсаў, мадэрнізацыяй гальванічных вытворчасцей. "Іх уклад апраўданы, бо за кошт рэалізацыі такіх мерапрыемстваў мы амаль удвая павышаем эканомію энергурэсурсаў", - падкрэсліў Леанід Шэнец. Напрыклад, за 2008 і 2009 гады спажыванне паліва знізілася ў Беларусі амаль на 400 тыс.т, хоць тры-чатыры гады таму эканомія складала ўсяго 150-200 тыс.т, адзначыў ён. Дырэктар дэпартамента таксама нагадаў, што ў Беларусі за 2006-2010 гады запланавана скараціць энергаёмістасць ВУП на 31%. За мінулы год зніжэнне склала 5% пры заданні 8%. У бягучым годзе энергаёмістасць ВУП трэба будзе знізіць не менш чым на 10%. "Задачы стаяць вельмі сур'ёзныя. Таму ўсім неабходна эфектыўна працаваць над дасягненнем гэтай мэты", - заключыў Леанід Шэнец.-0-