Каля чвэрці жыхароў Віцебскай вобласці рэгулярна займаюцца фізкультурай і спортам

Фізкультурай і спортам рэгулярна займаюцца каля чвэрці жыхароў Віцебскай вобласці. Пра гэта vitvesti.by паведаміў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Васіль Захарэвіч.

— У мінулым годзе спартыўны лад жыцця вялі звыш 277 тыс. чалавек. Дзякуючы гэтаму Віцебская вобласць выканала адзін з галоўных паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту на 2016-2020 гг., — сказаў Васіль Захарэвіч. — Для прыхільнікаў ЗЛЖ было праведзена 52 абласныя спартыўна-масавыя мерапрыемствы, у якіх удзельнічала каля 10,6 тыс. чалавек. Візітнай карткай рэгіёну сталі міжнародны фестываль бальных танцаў «Віцебская сняжынка», турнір па міні-футболе «Кубак Хмеля» у Гарадку, шахматнае першынство ў рамках «Славянскага базару», свята экстрэмальных відаў спорту ў Ушачах.

Для дзяцей і падлеткаў на бюджэтнай аснове працуюць 23 фізкультурна-спартыўныя і аздараўленчыя клубы і цэнтры. У 545 групах яны могуць займацца рознымі дысцыплінамі, у тым ліку футболам, атлетычнай гімнастыкай, валейболам, аэробiкай, парусным спортам, лыжамі і хакеем.

Развіваецца неабходная інфраструктура ў раёнах. Так, нядаўна ўведзены ў эксплуатацыю ФАКі з плавальным басейнам у Лёзне і Верхнядзвінску, футбольнае поле з натуральным травяным газонам спартыўнага комплексу ФК «Віцебск».

За 2018-ы даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці спартз устаноў склалі каля 8,5 млн руб, або 110,2% ад плана.

"Віцебскія весці".