Каля сотні сабак паляўнічых парод пакажуць на абласной выставе ў Віцебску
На віцебскім стадыёне "Лакаматыў"
збяруцца ўладальнікі сабак з усяго рэгіёна, а таксама Мінска. "Мяркуючы па
заяўках, чакаецца каля сотні ўдзельнікаў. Можна будзе ўбачыць 13 розных
парод: лайкі, спаніелі, ганчакі, лабрадоры, таксы, фокстэр'еры і гэтак далей.
Такія выстаўкі звычайна праходзяць без прысваення тытулаў. Уладальнікі прыязджаюць,
каб пагутарыць, абмяняцца досведам і атрымаць ацэнку сваіх гадаванцаў па
знешнасці і палявых дыпломах з прысваеннем класаў", - патлумачыла вядучы
спецыяліст па кіналагічнай працы абласной арганізацыйнай структуры БТПР Таццяна
Лабкова. Ацэньваць лайкаў і нарных, лягавых і ганчакоў будуць эксперты -
суддзі вышэйшай рэспубліканскай і міжнароднай катэгорый. А ў гледачоў будзе
магчымасць подзівіцца на паляўнічых псоў і атрымаць парады ад заводчыкаў па
выбары сабакі і доглядзе за ёй. Арганізатарам выстаўкі выступае абласная арганізацыйная
структура БТПР.
Кацярына Князева - БелТА.