Акунуцца ў эпоху вікінгаў запрашае выстава "Шляхамі гісторыі" у Віцебску
22 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Акунуцца ў далёкую эпоху вікінгаў, крывічоў і латгалаў запрашае выстава "Шляхамі гісторыі", якая адкрылася сёння ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У шырокай экспазіцыі прадстаўлены касцюмы, зброя, даспехі, упрыгожанні, прадметы побыту і ўжытку, якія выкарыстоўвалі ў сваім паўсядзённым жыцці жыхары Прыдзвіння і суседніх тэрыторый у IX-XI стагоддзях. Усе экспанаты выкананы ўручную з натуральных матэрыялаў. Больш таго, ні ў адным з прадстаўленых вырабаў пры вырабе не прымяняліся сучасныя тэхналогіі, сцвярджаюць аўтары экспазіцыі - члены Народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі "Варгенторн".
Выстава працягнецца да 22 сакавіка.-0-