Алімпіяда па фінансавай пісьменнасці сярод навучэнцаў праходзіць у Віцебску
Навучэнцы 10-11 класаў віцебскіх школ упершыню сёлета змаглі прыняць удзел у абласной алімпіядзе па фінансавай пісьменнасці, якую праводзяць Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці сумесна з упраўленнем адукацыі Віцебскага аблвыканкама.
Па выніках алімпіяды названы трое найлепшых. Уладзіслаў Сугак (сярэдняя школа № 28) заняў першае месца сярод усіх удзельнікаў. Ён прадставіць раён на заключным этапе алімпіяды, які адбудзецца 18 кастрычніка на базе сярэдняй школы № 6 горада Віцебска. Усяго на два балы ад пераможцы адсталі «сярэбраныя» прызёры - Захар Варывода (гімназія № 1) і Яўген Алейнікаў (сярэдняя школа № 34). Канкурэнцыю Уладзіславу складуць пераможцы першага тура алімпіяды, названыя ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці, дзе таксама 20 верасня прайшлі першыя туры выпрабавання.
Мерапрыемства для школьнікаў накіравана на рэалізацыю Плана мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва Віцебскай вобласці ў 2014 годзе. Тэсціраванне рабят па адзіных заданнях, распрацаваных спецыяльна для фінансавай алімпіяды, праводзіцца пры ўдзеле ААТ «Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Белінвестбанк».
Вікторыя Дашкевіч, http://provitebsk.by/