Алімпіяда па хірургіі сярод студэнтаў Беларусі і Расіі праходзіць у Віцебску

У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (ВГМУ) 23 і 24 лістапада праходзіць рэспубліканская алімпіяда студэнтаў з міжнародным удзелам па хірургіі.

У алімпіядзе прымаюць удзел студэнцкія каманды сямі ВНУ - чатыры беларускія меданіверсітэты (з Віцебска, Мінска, Гродна і Гомеля) і тры расійскія. З суседняй краіны паказаць свае веды і пазмагацца за перамогу прыедуць прадстаўнікі Сібірскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (Томск), Расійскага нацыянальнага даследчага медыцынскага ўніверсітэта імя Н.І.Пірагова (Масква) і Смаленскага дзяржаўнага меданіверсітэта.