Алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў і трэнер Вольга Власава сталі ганаровымі грамадзянамі Віцебска

Званне "Ганаровы грамадзянін горада Віцебска" прысвоена алімпійскаму чэмпіёну ў скачках на батуце Уладзіславу Ганчарову і яго трэнеру Вользе Уласавай. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Віцебскага гарвыканкама.

Званне прысвоена сумеснай пастановай прэзідыума Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў і гарвыканкама старэйшаму трэнеру-выкладчыку Віцебскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву №1 Вользе Уласавай і спартсмену-вучню гэтай установы Уладзіславу Ганчарову за значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ў Віцебску. Трэнер адзначана "за высокі прафесіяналізм у падрыхтоўцы спартсменаў высокага класа, у тым ліку чэмпіёна ХХХI летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра", а трыумфатар Алімпіяды адпаведна "за высокія дасягненні ў спартыўнай дзейнасці".

Алена Ціханава – БЕЛТА.