Алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў прызнаны найлепшым спартсменам Беларусі, а яго настаўнік Вольга Власава - найлепшым трэнерам краіны

Олимпийский чемпион Владислав Гончаров признан лучшим спортсменом Беларуси, а его наставник Ольга Власова - лучшим тренером страны
У сталічным комплексе Falcon club прайшла ўрачыстая церемония ўручэння ўзнагарод конкурсу «Трыумф. Героям спорту».

Активныя заўзятары з 10 па 31 студзеня выбіралі лепшых па выніках 2015-2016 гадоў у намінацыях «Лепшая каманда», «Лепшы трэнер», «Лепшы спартсмен» і «Лепшая спартсменка».

У выніку лепшым спартсменам краіны прызнаны алімпійскі чэмпіён Гульняў у Рыа-2016 батутыст Уладзіслаў Ганчароў. Ён перамог на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра ў скачках на батуце, стаўшы ў складзе беларускай каманды адзіным залатым медалістам галоўных стартаў чатырохгоддзя.

- Гэты прыз - Оскар для атлета ў беларускім спорце. Статуэтка нават падобная на вядомую кінематаграфічную ўзнагароду. Шчыра кажучы, хваляваўся наконт сваёй урачыстай прамовы, бо не заўсёды атрымліваецца так прыгожа гаварыць пры вялікай колькасці людзей, але справіўся, - распавёў Уладзіслаў Ганчароў.

Лепшым трэнерам Беларусі стала Вольга Уласава — галоўны трэнер нацыянальнай каманды па скачках на батуце і асабісты настаўнік Уладзіслава Ганчарова.


"Трыумф. Героям спорту" з'яўляецца пятым падобным праектам. Раней конкурсы праводзіліся ў 2007, 2008, 2010, 2012 і 2014 гадах. У 2008 годзе арганізатары прынялі рашэнне зрабіць конкурс традыцыйным і рэалізоўваць праект раз на два гады, падводзячы вынікі алімпійскага сезона. З 2016 года сталі ўлічвацца вынікі двух апошніх гадоў. Такім чынам ахопліваецца увесь перыяд выступленняў беларускіх спартсменаў і ўсе іх дасягненні не застаюцца незаўважанымі.

Арганізатарамі праекта з'яўляюцца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, РГАА «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.

БЕЛТА. Фота НОК Рэспублікі Беларусь.