Алімпійцаў Прыдзвінскага краю павіншаваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў
Пераможцаў, прызёраў і ўдзельнікаў XXIII Зімовых Алімпійскіх гульняў і XII Зімовых Паралімпійскіх гульняў, якія прадстаўлялі Віцебшчыну, павіншаваў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.









Кіраўнік рэгіёна ўручыў нашым спартсменам-алімпійцам граматы і падзякі аблвыканкама.
Таксама ў гэты дзень уладальніца залатога медаля ў жаночай біятлоннай эстафеце Ірына Крыўко атрымала ад кіраўніка рэгіёна грамату лаўрэата ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» за 2017 год.