Вызначаны склад Віцебскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Персанальны склад абласной тэрытарыяльнай камісіі вызначаны 19 мая на сумесным пасяджэнні аблвыканкама і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў з удзелам прадстаўнікоў партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі.
Папярэджваючы працэдуру, старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў падкрэсліў, што выбары кіраўніка дзяржавы — гэта галоўная грамадска-палітычная падзея для любой краіны.
— Аддаючы свой голас за таго ці іншага кандыдата, грамадзяне Беларусі вызначаюць шлях развіцця краіны, будучыню сваю і сваіх дзяцей, — адзначыў кіраўнік вобласці.
Утварэнне тэрытарыяльных выбарчых камісій з'яўляецца важным этапам выбарчай кампаніі. Яны арганізуюць правядзенне выбараў, ажыццяўляюць кантроль за выкананнем выбарчага заканадаўства на сваёй тэрыторыі, павінны забяспечыць рэалізацыю паўнамоцтваў, якімі надзелены, у поўным аб'ёме і ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін.
Вылучэнне прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя камісіі завяршылася 17 мая. У склад абласной выбарчай камісіі былі прапанаваны 16 кандыдатур, з якіх каля 75% — прадстаўнікі партый і іншых грамадскіх арганізацый.
Галасаваннем вызначана, што ў аблвыканкаме будуць працаваць 13 членаў, гэта максімальна дапушчальны колькасны склад такіх фарміраванняў. Як паведаміў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, папярэдне былі праведзены кансультацыі аб персанальным складзе камісіі з шэрагам грамадскіх арганізацый, у тым ліку партый, органамі мясцовай улады, вывучаны персанальныя характарыстыкі, пры гэтым улічвалася ўдзел у папярэдніх выбарчых кампаніях і іншых палітычных мерапрыемствах. У ходзе сумесным пасяджэння пасля абмеркавання прадастаўленай інфармацыі аб дзелавых і асабістых якасцях прэтэндэнтаў прайшло адкрытае галасаванне па кожнай кандыдатуры.
У выніку ў склад аблвыканкама абраны прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, партыі БНФ, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, а таксама такіх буйных грамадскіх арганізацый, як «Белая Русь», «БРСМ», «Беларускі саюз жанчын», Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і ветэранская арганізацыя.
Усяго на Віцебшчыне забяспечваць падрыхтоўку і правядзенне выбараў будуць 26 тэрытарыяльных выбарчых камісій, у тым ліку 21 раённая, гарадская ў Наваполацку і 3 раённыя ў Віцебску. Яны будуць утвораны не пазней 20 мая.