Вызначана дата правядзення адкрытага конкурснага адбору праектаў грамадзянскіх ініцыятыў для рэалізацыі ў 2025 годзе

26 лютага на пасяджэнні прадстаўнікоў ад членаў Віцебскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў вызначаны дата і месца правядзення адкрытага конкурснага адбору праектаў грамадзянскіх ініцыятыў на тэрыторыі Віцебскай вобласці для іх рэалізацыі ў 2025 годзе.


У Віцебскую абласную асацыяцыю мясцовых Саветаў дэпутатаў паступіла 20 праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, якія прайшлі папярэдняе разгляд у Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў.

Сходам створана конкурсная камісія і зацверджаны рэгламент яе працы.

Адкрыты конкурсны адбор праектаў адбудзецца 27 і 28 сакавіка 2025 года ў будынку Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Вынікі правядзення конкурснага адбору праектаў грамадзянскіх ініцыятыў будуць размешчаны на афіцыйным сайце Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і ў газеце «Витебские вести».


Рашэнне №3 ад 19 лютага 2025г.

Рашэнне №4 ад 19 лютага 2025г.

Рашэнне №5 ад 26 лютага 2025г.