Вызначаны месцы пражывання і харчавання ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў у Віцебскай вобласці
– У нашым абласным цэнтры ўдзельнікі спаборніцтваў будуць пражываць і харчавацца на базе Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, – паведаміў Аляксандр Мікалаевіч. – У Оршы спартсмены размесцяцца ў інтэрнатах Аршанскага каледжа ВДУ ім.П.Машэрава, у гасцініцах «Орша», турысцка-аздараўленчым комплексе «Орша» і ў новым гатэлі «Інтэнс». Харчавацца будуць у сталоўцы згаданага каледжа, у рэстаране «Атмасфера» Лядовай арэны, у гасцініцы «Орша» і ў кафэ «Інтэнс».
Як дадаў суразмоўнік, да пачатку Гульняў на Віцебшчыне будзе праводзіцца абследаванне спартыўных аб'ектаў, месцаў пражывання і харчавання спартсменаў і пры неабходнасці – рамонты. Аб канкрэтных атлетах, якія будуць удзельнічаць ад Віцебскай вобласці ў Гульнях, казаць пакуль рана. Дакладна невядома і колькасць краін-удзельніц. Гэтая інфармацыя хутчэй за ўсё стане зразумелай да сярэдзіны мая.
Нагадаем, II Гульні краін СНД адбудуцца з 4 па 14 жніўня. Спаборніцтвы па 20 відах спорту пройдуць ва ўсіх абласцях краіны. Плануецца, што ў Віцебску спаборніцтвы будуць праходзіць у Летнім амфітэатры па тайскім боксе з 9 па 14 жніўня, а ў Оршы на Лядовай арэне па боксе з 4 па 13 жніўня.