Вызначаны ўладальнікі звання «Чалавек года Віцебшчыны» па выніках 2012 года

Определены обладатели звания «Человек года Витебщины» по итогам 2012 года

Заўтра падчас урачыстага збору, прысвечанага 75-годдзю з дня ўтварэння Віцебскай вобласці, адбудзецца цырымонія прысваення ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» лепшым прадстаўнікам розных галін народнай гаспадаркі рэгіёна.

Прыдзвінне сёння стабільна і дынамічна развіваецца, праводзіць актыўную мадэрнізацыю вытворчасцей, умацоўвае сацыяльна-эканамічны патэнцыял, прыцягвае замежных партнёраў. Прыярытэты ў інвестыцыйнай і інавацыйнай палітыцы вобласці – стварэнне новых і тэхпераўзбраенне старых прадпрыемстваў, укараненне прагрэсіўных метадаў перапрацоўкі сыравіны і матэрыялаў, выкарыстанне рэсурсазберагальных і энергаэфектыўных тэхналогій пры вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі.

Усё гэта становіцца магчымым дзякуючы жыхарам Прыдзвіння, якія працуюць на карысць роднай зямлі. Значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага краю ўнеслі і тыя 100 працаўнікоў, якіх заўтра будуць ушаноўваць у Канцэртнай зале «Віцебск». Яны сваёй працай, высокім прафесіяналізмам, творчым падыходам да справы дамагліся найбольш важкіх вынікаў у галінах народнай гаспадаркі. Іх імёны вызначаны рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 26 студзеня 2013 года №35 «Аб прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».

«Віцебскі рабочы»