Вызначыліся 6 удзельнікаў чвэрцьфінальнай стадыі Кубка Беларусі па футболе
23 верасня, Мінск /Сяргей Вішнеўскі – БЕЛТА/. Шэсць матчаў 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе адбыліся 22 верасня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Прычым у трох з іх для выяўлення пераможцы спатрэбіўся дадатковы час, а яшчэ ў адным для вызначэння наймацнейшага і зусім прыйшлося прыбегнуць да серыі пасляматчавых пенальці.
"Белшына" (Бабруйск) - "Камунальнік" (Слонім) (першая ліга, Д2) – 2:1 (у дадатковы час) (Лісіца, 44, С.В.Каваленка, 97 – Шэлег, 45+1).
"Шахцёр" (Салігорск) - "Хваля" (Пінск) (Д2) – 4:0 (у дадатковы час) (Алумона, 92, 97, Сітко, 98, Вергейчык, 109).
"Мінск" - "ДСК-Гомель" (Д2) – 3:1 (у дадатковы час) (Гігевіч, 53, Д.Оспенка, 105, 114 – Васькоў, 85).
"Віцебск" – "Нёман" (Гродна) – 1:1 (пенальці – 4:5) (Слясарчук, 19 – Каваленок, 28, а таксама вырашальны пенальці).
"Рудзенск" (Д2) - "Гомель" (Д2) – 0:5 (С.Канцавы, 8, Д.Платонаў, 29, 51, Цімашэнка, 68, Юдзянкоў, 87).
"Нафтан" (Наваполацк) - "Гарадзея" (другая ліга, Д3) – 4:2 (Дзегцяроў, 13, Гаўрушка, 24, 53, Рудзік, 43 – Церанцьеў, 44, Тарлікоўскі, 89).
Такім чынам, у чвэрцьфінальную стадыю, якая адбудзецца ўжо вясной наступнага года, выйшлі "Белшына", "Шахцёр", "Мінск", "Нёман", "Гомель" (Д2) і "Нафтан".
Яшчэ два пропускі ў чвэрцьфінал будуць разыграны 27 кастрычніка, калі адбудуцца заключныя матчы 1/8 фіналу: "Партызан" (Мінск) - "Дынама" (Мінск) і БАТЭ (Барысаў) - "Дынама" (Брэст). -0-