Вопыт у добраўпарадкаванні двароў і вуліц у Лёзне адзначыў Уладзімір Церанцьеў на выязным пасяджэнні прэзідыума райсавета дэпутатаў

Опыт в благоустройстве дворов и улиц в Лиозно отметил Владимир Терентьев на выездном заседании президиума райсовета депутатов
Вопыт, набыты лязнянамі ў добраўпарадкаванні двароў і вуліц, азеляненні тэрыторый – вынік сістэмнай работы, адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў на выязным пасяджэнні прэзідыума Лёзненскага райсавета дэпутатаў.

Трэба ўмець ладзіць з людзьмі

Дастаткова праехаць па Лёзне, каб пераканацца, што жыхары любяць свой гарпасёлак. Адчуваецца гэта ва ўважлівым стаўленні людзей да чужой працы, актыўным удзеле іх у суботніках, стаўленні да парадку, беражлівай эксплуатацыі спартыўнага і дзіцячага абсталявання ў дварах.

Дастаткова сказаць, што толькі сёлета без прыцягнення сродкаў з бюджэту ў Лёзне было ўстаноўлена 10 дзіцячых гульнявых пляцовак, добраўпарадкавана 16 дваровых тэрыторый. Рашэннем мясцовай улады і дэпутацкага корпуса за дварамі замацаваны арганізацыі і адказныя асобы з ліку саміх дэпутатаў, якія кантралююць парадак на даручанай тэрыторыі, дапамагаюць вырашаць узніклыя пытанні, якія ставяць жыхары. Прычым з удзелам апошніх і ўладкоўваюцца двары. Мы сталі сведкамі, як пасля касавіцы каля аднаго з дамоў на вул. Леніна пажылая жанчына добраахвотна дапамагала зграбаць траву.

На добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый на Лёзненшчыне выдзелена 130 тыс. руб., з якіх 110 тыс. асвоена. Плошча прыдамавых тэрыторый у раёне складае 75 тыс. кв. м.

На выязным пасяджэнні старшыня райсавета дэпутатаў Тамара Дрылёнак не шкадавала добрых слоў у адрас кіраўнікоў арганізацый, у тым ліку – Лёзненскага лясгаса, Хлебнай базы, гаргазу, электрасетак і інш., якія душой і сэрцам хварэюць за справу. Вялікую дапамогу сваім выбаршчыкам аказвае начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк», член Савета Рэспублікі Алег Жынгель.

Не застаюцца ўбаку ад рэалізацыі намечаных планаў і камунальнікі. Арганізуюць суботнікі, на якія выводзяць жыхароў, каб навесці парадак у месцах агульнага карыстання. Асабліва актыўныя ў гэтым плане жыхары мікрараёна «Школьны», вуліц Дабрамысленскай, Чкалава, якія з вялікім энтузіязмам удзельнічаюць у добраўпарадкаванні. Разам з дарослымі выходзяць на такія работы і дзеці, якія дапамагаюць збіраць смецце, праполваць клумбы, фарбаваць дзіцячае абсталяванне. У гэтым ёсць і выхаваўчы момант. Калі чалавек сам прымае ўдзел у навядзенні парадку, тады і стаўленне да зробленай працы зусім іншае.

Удзельнікі выязнога пасяджэння наведалі зону адпачынку на возеры Буеўскае, дзе ішлі апошнія прыгатаванні да пачатку летняга сезона. Абуладкаваны пляж, ёсць месца для складання адходаў, туалет, зона адпачынку з трыма альтанкамі, якія наведвальнікі могуць арандаваць, прыгатаваць шашлык, пакатацца на лодцы, спыніцца на начлег. Прадугледжаны платныя паслугі. У зоне адпачынку камунальнікі высадзілі дрэвы, якія стануць зялёным шчытом, што агароджвае ад пылу.

– Сістэмны падыход у вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання і азелянення з прыцягненнем грамадскіх арганізацый – БРСМ, «Белай Русі», «Чырвонага Крыжа», грантаў у рамках грамадзянскай згоды можа стаць паказальным прыкладам для іншых, – адзначыў Уладзімір Церанцьеў. – Гэты досвед трэба расціражыраваць на іншыя гарады і пасёлкі. Ён сведчыць аб выбудаванай працы з людзьмі, уменні знаходзіць з імі агульныя інтарэсы. Тое, што ў ліёзненскіх дэпутатаў гэта нядрэнна атрымліваецца, сведчыць і такі факт: за апошняе дзесяцігоддзе ў рэспубліканскім конкурсе па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, чатыры сельсаветы – Лёзненскі, Бабінавіцкі, Крынкаўскі, Дабрамысленскі – станавіліся пераможцамі.

Дарэчы, на Віцебшчыне ў бягучым годзе неабходна добраўпарадкаваць 257 дваравых тэрыторый. Больш за ўсё ў Шуміліна, дзе пройдзе абласны фестываль «Дажынкі», Аршанскім, Полацкім раёнах, пасёлках Асвея і Сураж (у рамках праграмы малыя гарады).

Лета. Сонца. Дзіцячае свята 

На Дзень абароны дзяцей дэпутаты не маглі абысці бокам такія ўстановы, як сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзе яго выхаванцам уручылі цацкі і спартыўны інвентар, дзіцячы сад, якому падарылі сертыфікат на 5 тыс. руб., пабывалі на свяце дзяцінства, што адбылося ў парку «Школьны». З усіх аграгарадкоў Лёзненшчыны сабраліся дзеці, каб гучна, весела, песнямі і гульнямі адзначыць сваё свята.

Тут жа адбылося і ўшанаванне самай моцнай у рэспубліцы дружыны юных інспектараў з СШ №1 Лёзна, якія ўжо другі раз сталі пераможцамі. Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Дзмітрый Хома ўручыў ім граматы і падарункі.

Маляўнічае прадстаўленне паказаў тэатр лялек, работнікі бібліятэкі адкрылі летні чытацкі сезон традыцыйным «Святам дзяцінства». Хтосьці гуляў у шашкі, хтосьці скакаў на батуце, хтосьці проста ўсміхаўся сонейку, таму што на свяце было хо-ра-шо!

"Віцебскія весці".