Ордэнам Маці ўзнагароджаны 240 жыхарак Беларусі. Сярод іх і прадстаўніцы Віцебшчыны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 358 аб узнагароджанні ордэнам Маці. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды атрымалі 240 жыхарак рэспублікі — прадстаўніцы розных сфер дзейнасці.
Сярод узнагароджаных — прадстаўніцы Віцебшчыны: намеснік дырэктара магазіна “Еўраопт” філіяла таварыства з абмежаванай адказнасцю “Еўрагандаль” (г. Наваполацк) Ганна Ананіч-Фаніцкая, работніца цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (г. Наваполацк) Таццяна Вайцёнак, памочнік выхавальніка ясляў-сада № 99 (г. Віцебск) Надзея Давыдзька, хатняя гаспадыня (Першамайскі раён г. Віцебска) Яна Дзергачова, работніца Бабыніцкага дзіцячага сада Полацкага раёна Ірына Мароз, санітарка Браслаўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Святлана Марозава, машыніст цэха лікёра-гарэлачнай вытворчасці ААТ “Віцебскі лікёра-гарэлачны завод “Прыдзвінне” Аксана Нядвецкая, спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг № 216 ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк” у Полацку Юлія Паўловіч і загадчык аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна Таццяна Шаціла.