Ордэнам Маці ўзнагароджаны 13 жанчын з Віцебскай і Гродзенскай абласцей

14 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 14 чэрвеня падпісаў указ №300 аб узнагароджанні шматдзетных маці ордэнам Маці. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей гэтай узнагароды ўдастоены 13 жанчын з Віцебскай і Гродзенскай абласцей. У прыватнасці, ордэнам узнагароджаны дамахаспадыня Марына Юхневіч з Пастаў, брыгадзір камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Верхнядзвінскі" Валянціна Урбан, работніца дзіцячага сада-яслі №3 Навагрудка Марына Шабаліна.-0-