Ордэнам Маці ўзнагароджаны 17 шматдзетных мам з Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 17 шматдзетных мам з Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей узнагароджаны ордэнам Маці. Адпаведны ўказ №420 падпісаў 12 жніўня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У прыватнасці, за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны свінавод-аператар філіяла "Нарцызава" ЗАТ "Віцебскаграпрадукт" Талачынскага раёна Алена Сачыўка, паштальён Браслаўскага раённага вузла паштовай сувязі Марыя Шыкшнян, аператар машыннага даення Мазырскай агародніннай фабрыкі Святлана Амельчук, санітарка Цэнтральнай паліклінікі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Фларыяна Пушнегіна, аператар машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Галынка" Зэльвенскага раёна Святлана Аласюк, настаўніца Польна-Багатырскай агульнаадукацыйнай базавай школы Гродзенскага раёна Людміла Кузюта.-0-