Ордэнам Маці ўзнагароджаны 47 шматдзетных маці Беларусі

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнам Маці 47 шматдзетных жанчын. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Сярод удастоеных дзяржаўнай узнагароды – санітарка туберкулёзнай бальніцы "Верхавічы" Камянецкага раёна Святлана Голубковіч, прадавец КУП "Каапзагпрамгандаль" Пастаўскага райпо Таццяна Пасечнік, закройшчыца верхняга адзення ААТ "Элегант" (Гомель) Таццяна Белавусава, пчаляр СПК "Вензавец" Алена Матюк, прыёмная маці аддзела адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска Ніна Домніч, хатняя гаспадыня з Мінска Вольга Каралевіч і многія іншыя маці, якія выхавалі пяцёра і больш дзяцей.-0-