Ордэнам Маці ўзнагароджаны 55 жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі
7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці 55 прадстаўніц Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ №461 кіраўнік дзяржавы падпісаў 3 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Сярод узнагароджаных – настаўніца Белаазёрскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №1 Бярозаўскага раёна Святлана Вішнеўская, хатняя гаспадыня з вёскі Альшаны Столінскага раёна Наталля Казак, паштальён Пружанскага раённага вузла паштовай сувязі Людміла Краўчук, медыцынскі рэгістратар Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Багдана Місіюк, настаўніца Пяцігорскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы Бешанковіцкага раёна Марына Шыпуля, санітарка Гомельскай абласной туберкулёзнай клінічнай бальніцы Ніна Калеснікава, хатняя гаспадыня з Першамайскага раёна г.Бабруйска Любоў Нікіціна, швачка РВУП "Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў" Таццяна Сямкіна і іншыя.-0-