Ордэнам Маці ўзнагароджаны 57 шматдзетных жанчын з Віцебскай, Мінскай абласцей і Мінска

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці ўзнагароджаны 57 шматдзетных жанчын з Віцебскай, Мінскай абласцей і горада Мінска. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі 30 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны, у прыватнасці, ткачыха РУПТП "Аршанскі льнокамбінат" Эма Данілюк, загадчыца малочна-таварнай фермы "Дворышча" Росанскага раёна Людміла Студзянкова, хатняя гаспадыня з Салігорска Аксана Вароніна, прадавец магазіна №5 Валожынскага раённага спажывецкага таварыства Вольга Ігнаценка, хатняя гаспадыня з Ленінскага раёна Мінска Ірына Іванова, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Кацярына Каралёва, аператар сувязі РУП "Белпошта" Святлана Карповіч і іншыя.-0-