Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 13 жыхарак Віцебскай вобласці

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 13 жыхарак Віцебскай вобласці. Адпаведны ўказ №299 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамляе сайт кіраўніка дзяржавы.

Усяго згодна з указам узнагароджана 111 беларускак. Гэта работніцы прадпрыемстваў, аграрыі, будаўнікі, настаўнікі, урачы, прадстаўнікі іншых прафесій.