Ордэны на кватэры і юбілейныя медалі ўручаны ветэранам у Віцебску

5 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскім гарвыканкаме сёння адбыўся ўрачысты прыём ветэранаў з нагоды 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі 29 ветэранаў - партызаны і падпольшчыкі, воіны і работнікі медыцынскай службы, былыя малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў. За баявыя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады вайны, кожнаму з іх старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Мікалайкін уручыў юбілейныя медалі "65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне". Акрамя ўзнагароддзяў двум з прысутных - партызану Фёдару Сурганаву і ўдзельніцы Сталінградскай бітвы медсястры Алене Хасенжанавай - уручаны ордэры на кватэры. Віктар Мікалайкін падкрэсліў, што пытанне з забеспячэннем ветэранаў жыллём у Віцебску практычна вырашана: напярэдадні маючага свята ордэры на жыллё будуць уручаны яшчэ чатыром жыхарам абласнога цэнтра - апошнім ветэранам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Віншуючы ўсіх прысутных з 65-годдзем Перамогі, мэр адзначыў важную ролю ветэранаў у аднаўленні народнай гаспадаркі ў пасляваенныя гады. "Ваша праца асобнай вехай упісана ў гісторыю горада, і сёння мы працягваем працаваць над тым, каб зрабіць яго яшчэ прыгажэйшым і лепшым", - сказаў ён. Так, напярэдадні свята завяршылася рэканструкцыя плошчы Перамогі, з'явілася алея Славы з ваеннай тэхнікі ў парку Пераможцаў. Значныя сродкі накіроўваюцца на рэканструкцыю вуліц, асфальтаванне дарог, добраўпарадкаванне двароў і набярэжных, цепларэнавацыю дамоў, жыллёвае будаўніцтва. У прыватнасці, у мінулым годзе ў абласным цэнтры ў эксплуатацыю было ўведзена каля 200 тыс. кв.м. У 2010 годзе трэба здаць 320 тыс. кв.м, адзначыў Віктар Мікалайкін.-0-