Арганізатары Дня беларускага пісьменства ў Полацку чакаюць шмат замежных гасцей
"Гэта свята павінна стаць знакавай падзеяй. Мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-ы дзень нараджэння Полацка. Вялікая ўвага будзе нададзена тэматыцы беларускай дзяржаўнасці. Да таго ж Полацк трэці раз будзе прымаць гэтае свята, а значыць, павінен падымацца на новы ўзровень. Рух Полацка наперад адчувальны на аб'ектах, якія мы сёння наведалі. Старшыня райвыканкама, яго намеснікі, кіраўнікі службаў далажылі аб праведзенай рабоце. Мы зацвердзілі канцэпцыю, распрацавана сімволіка свята. Горад заслугоўвае асаблівай увагі, і сюды, вядома, прыедзе шмат замежных гасцей, у тым ліку дыпламаты і пісьменнікі з розных краін. Упэўнены, свята будзе праведзена на самым высокім узроўні", - сказаў Васіль Жарко.
Удзельнікі аргкамітэта азнаёміліся з падрыхтоўкай асноўных аб'ектаў да свята. Пабывалі ў Мастацкай галерэі, Полацкім дзяржаўным універсітэце, Сафійскім саборы, Музеі беларускага кнігадрукавання. На пленарным пасяджэнні разгледжаны ключавыя моманты падрыхтоўкі Дня пісьменства.
Алена Ціханава - БЕЛТА.