Арганізатары "Славянскага базару" да гэтага часу не выплацілі аўтарам узнагароджанне
22 красавіка, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Арганізатары XVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" да гэтага часу не выплацілі аўтарскае ўзнагароджанне беларускім і замежным аўтарам. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік цэнтра па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксей Бічурын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Не выплачана больш за Br200 млн. аўтарскага ўзнагароджання. Да вырашэння праблемы нароўні з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці падключыліся і зацікаўленыя дзяржаўныя органы. Прапрацоўваюцца магчымыя шляхі вырашэння праблемнага пытання, у тым ліку і з тым, каб захаваць давер з боку аўтарскай супольнасці.
У 2009 годзе ў Беларусі выплаты аўтарскіх узнагароджанняў беларускім аўтарам выраслі на 13% у параўнанні з 2008 годам, выплаты з-за мяжы павялічыліся на 22%. У той жа час Беларусь па зборы аўтарскага ўзнагароджання значна адстае ад іншых краін, у тым ліку супастаўных па колькасці насельніцтва і памеры, а таксама ўзроўні эканамічнага развіцця. Устараніць такую дыспрапорцыю магчыма, у тым ліку, праз змяненне нацыянальнага заканадаўства. У праекце новага закона аб аўтарскім праве і сумежных правах, які разглядаецца зараз, утрымліваюцца прапановы па развіцці калектыўнага кіравання як рэальнага і дзейснага механізму падтрымкі аўтараў і творчасці ў цэлым, падкрэсліў Аляксей Бічурын.-0-