Органы памежнай службы правядуць у Міёрах заняткі па ахове дзяржаўнай мяжы з вайскоўцамі, якія прыбылі з запасу
Як паведамілі ў прэс-службе Полацкага пагранічнага атрада, у рамках правядзення праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл тэрытарыяльныя войскі ў Міёрскім раёне будуць выконваць задачы па ўзмацненні аховы дзяржаўнай мяжы.
Міёрскі раён з'яўляецца памежным. Полацкі пагранічны атрад ахоўвае ўчастак беларуска-латвійскай мяжы, які праходзіць па тэрыторыі Міёрскага раёна.
У сувязі з тым, што падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў задзейнічаны для выканання гэтай задачы, з гэтымі падраздзяленнямі вайскоўцы Полацкага пагранічнага атрада будуць праводзіць заняткі на памежную тэматыку.
У прэс-службе ўдакладнілі, што гэта будуць заняткі па ўжыванні зброі, спецсродкаў і іншых сродкаў узмацнення, заняткі па асновах следапытства, па нясенні службы памежнымі нарадамі, па распазнаванні паветраных мэт і дакладзе па іх, а таксама заняткі па адказнасці за парушэнне дзяржаўнай мяжы.
Заняткі пачаліся сёння і працягнуцца па 6 лютага. Затым, 7-8 лютага, заняткі для вайскоўцаў запасу будуць праведзены на палігоне паблізу Міёр. Больш за 100 вайскоўцаў запасу будуць выконваць задачы па ахове дзяржаўнай мяжы ў Міёрскім раёне.