Аркестр Фінберга дасць сёння на "Славянскім базары" дабрачынны канцэрт для ветэранаў

12 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дабрачынны канцэрт для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы дасць сёння на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры фестывалю. Праграма называецца "Ад Масквы да Брэста". Аналагу мастацкаму праекту, які калектыў падрыхтаваў да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, няма. І не толькі таму, што ў яе ўключаны лепшыя франтавыя песні, якія выконвалі Уцёсаў і Шульжэнка, пазней - Кобзон, Гурчанка, Лешчанка. Музыканты і выканаўцы вядомага аркестра падрыхтавалі сапраўднае тэатральнае касцюміраванае дзейства, ад якога спявае і плача душа. Гэтая праграма - урокі патрыятызму для маладога пакалення Беларусі, якая ўпэўнена крочыць па дарозе незалежнасці. У праграме прагучаць і тыя песні, якія памятаюць ужо нямногія, нотныя запісы якіх не захаваліся. -0-