Орша і падмаскоўская Дубна падпісалі мемарандум аб навуковым супрацоўніцтве
Гістарычным момантам у Дзень Рэспублікі стала падпісанне старшынёй Аршанскага райвыканкама Мікалаем Лісоўскім і кіраўніком горада Дубна Маскоўскай вобласці Вячаславам Мухіным Мемарандума аб супрацоўніцтве. Цяпер на карце дружбы Аршаншчыны адзначана 22 пункты, з іх 12 — гэта гарады Расійскай Федэрацыі.
Дубна па праве можа называцца горадам-лідарам не толькі Падмаскоўя. За апошнія два дзесяцігоддзі ён змог не проста захаваць свой патэнцыял унікальнага навуковага і прамысловага цэнтра, але і прымножыць яго, зрабіўшы асновай для эканамічнага росту і сацыякультурнага развіцця. Гэта адзін з нямногіх расійскіх гарадоў, дзе доля навукаёмістай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці перавышае 70 працэнтаў, дзе актыўна будуюцца новыя вытворчыя магутнасці, а сумарны аб'ём даходаў ад новых прадпрыемстваў практычна параўнаўся з паказчыкамі традыцыйных горадаўтваральных «гігантаў». Дубна — гэта яшчэ і горад паспяховых людзей.
Пасля падпісання мемарандума старшыня Аршанскага райвыканкама Мікалай Лісоўскі і кіраўнік горада Дубна Вячаслаў Мухін выказалі ўпэўненасць у тым, што сувязі паміж двума гарадамі будуць плённа развівацца ў розных сферах дзейнасці: эканоміцы, гандлі, навуцы і тэхніцы, культуры, адукацыі, спорце, турызме і іншых. Вячаслаў Мухін падзякаваў кіраўніцтва раёна за цёплы прыём і падзяліўся сваімі ўражаннямі аб Оршы, назваўшы яе чыстым, прыгожым, утульным горадам, дзе жывуць шчырыя, чулыя людзі.
Анастасія ТУРОК, «Аршанка». Фота аўтара.