Орша прыняла эстафету культурнай сталіцы Беларусі
– Аршаншчына – дзіўны край з багатай гісторыяй, культурай, рэлігіяй, з вялікай колькасцю славутасцей. Тут можна дакрануцца да творчасці вялікіх пісьменнікаў, пабываць ва унікальных храмах, аддаць даніну памяці і павагі героям Вялікай Айчыннай вайны, – адзначыў Міністр культуры, прывітаўшы жыхароў рэгіёна падчас святочнага мерапрыемства. – З моманту падпісання Указа № 506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці» у рэгіёне адбыліся каласальныя змены ва ўсіх сферах, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця людзей. Умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў культуры.

Анатоль Маркевіч выказаў упэўненасць, што Год гістарычнай памяці і юбілей Оршы будуць адзначаны вельмі яркімі і важнымі культурнымі праектамі.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея Сляпцова.




























